Сусветны банк: Прычыны праблемаў беларускай эканомікі — у існуючай мадэлі
Пра гэта гаворыцца ў эканамічным аглядзе, які падрыхтавалі эксперты Сусветнага банка.
"Хоць спад у сусветнай эканоміцы зрабіў свой унёсак у макраэканамічныя дысбалансы, іх карані — у глыбокіх структурных праблемах беларускай эканамічнай мадэлі, заснаванай на дамінаванні дзяржавы ў эканоміцы", — гаворыцца ў аглядзе.
Паводле ацэнак Сусветнага банка, эфектыўнасць беларускай эканамічнай мадэлі, заснаванай на дамінаванні дзяржсектара, падае і "перастае працаваць".
"Краіне неабходны структурныя рэформы, якія дазволяць пераразмеркаваць рэсурсы з неэфектыўнага дзяржаўнага ў прыватны сектар", — цытуе словы дырэктара Сусветнага банка па Беларусі, Украіне і Малдове Чымяа Фана БелаПАН.
Сусветны банк канстатуе, што "Беларусь увайшла ў перыяд нізкіх тэмпаў эканамічнага росту".