Сіноптыкі: у нядзелю будзе туман і да 11 градусаў цяпла
У бліжэйшыя суткі, 9 сакавіка, у Беларусі чакаецца пераменная хмарнасць, пераважна без ападкаў.
Уначы і раніцай месцамі прагназуецца туман, слабы галалёд. Вецер няўстойлівы, слабы да ўмеркаванага.
Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 3 да плюс 3 градусаў, удзень будзе 5-11 градусаў цяпла, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.