Рыгоні заклікае неадкладна вызваліць затрыманых беларускіх актывістаў

Рыгоні заклікае неадкладна вызваліць затрыманых беларускіх актывістаў

Спецдакладчык Парламенцкай Асамблеі Савета Еўропы Андрэа Рыгоні заклікаў беларускія ўлады неадкладна вызваліць усіх затрыманых у сувязі з дэманстрацыямі ў сакавіку і штогадовым святкаваннем Дня Волі 25 сакавіка. Таксама ён заклікаў падтрымліваць дыялог з ПАСЕ, піша сайт "Вясна"

Рыгоні наведваў Мінск 23-24 сакавіка. Тады ён заяўляў, быццам беларускія ўлады паведамілі, што ўсіх затрымоўваюць у адпаведнасці з законам. 

Паводле звестак СМІ, ад пачатку сакавіка ў краіне затрымоўвалі і пераследавалі больш за 100 журналістаў. Каля 700 чалавек, у тым ліку лідары апазіцыі, былі затрыманыя, многія з іх асуджаныя.

Спецдакладчык ПАСЕ прадставіць свой даклад Камітэту ў межах сесіі Асамблеі ў красавіку.