Праваабаронцы заявілі пра мінімум 124 фігурантаў "справы Гаюна"

Эмблема "Беларускага Гаюна"

Эмблема "Беларускага Гаюна" / Telegram

Пад вартай на сёння знаходзяцца прынамсі 124 фігуранты "справы Гаюна", пра якіх ведаюць праваабаронцы. Аднак гэтая лічба можа быць не вычарпальнай.

У праваабарончым цэнтры "Вясна" падкрэсліваюць, што агульная колькасць затрыманых куды большая.

"Затрыманні адбываюцца па ўсёй Беларусі да гэтага часу. Таксама вядома, што некаторых затрыманых адпускаюць да суда пад заклад. Фігурантам справы прызначаюць як "хатнюю хімію", так і "хімію" з накіраваннем і калонію. Некалькі судоў адбылося наўпрост учора ў розных гарадах Беларусі", гаворыцца ў паведамленні "Вясны".

Праект "Беларускі Гаюн" займаўся маніторынгам вайсковай актыўнасці на тэрыторыі Беларусі: адсочваў дзеянні і перамяшчэнні як беларускіх, так і расійскіх войскаў. На пачатку лютага чат "Беларускага Гаюна" ўзламалі. У рукі сілавікоў трапілі даныя людзей, якія дасылалі інфармацыю ў чат-бот праекта.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.