Рахмон падарыў Лукашэнку таджыкскі кінжал (фота)

Рахмон падарыў Лукашэнку таджыкскі кінжал (фота)

Кіраўнікі Беларусі і Таджыкістана абмяняліся падарункамі. Эмамалі Рахмон у пятніцу прыляцеў на некалькі дзён у нашу краіну. У яго прайшлі перамовы з Аляксандрам Лукашэнкам у Палацы Незалежнасці. Пасля іх і адбылася неафіцыйная частка сустрэчы.

Як інфармуе БЕЛТА, прэзідэнт Таджыкістана атрымаў копію Слуцкага пояса, сувеніры II Еўрапейскіх гульняў (у тым ліку і талісмана Лесіка), набор шакаладу. Рахмон падарыў беларускаму кіраўніку карціну палаца Наўруз у Душанбэ і нацыянальны таджыкскі кінжал Ханджар, выраблены з выкарыстаннем косткі аленя, з гравюрай і роспісам.