Першы снег. Надвор’е ў Беларусі 13 і 14 кастрычніка

На дарогах чакаецца галалёдзіца / @nadvorie
13 кастрычніка Беларусь трапіць пад уплыў халодных няўстойлівых паветраных масаў паўночнага паходжання, удзень з Фінскага заліва чакаецца перамяшчэнне атмасферных франтоў. Рэзка пахаладае.
Уначы месцамі, удзень на большай частцы тэрыторыі краіны будуць ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу. Тэмпература паветра ўначы +1 +5 °C, удзень +3 +10 °C, на паўднёвы захадзе да +12 °C.
14 кастрычніка захаваецца ўплыў няўстойлівых паветраных масаў арктычнага паходжання. Месцамі пройдуць дождж і мокры снег.
Уначы і раніцай на асобных участках дарог магчымы галалёд. Тэмпература паветра ўначы +1 +4 °C, пры праясненнях замаразкі 0 – 2 °C; удзень +3 +9 °C.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.