Як падаражэлі яблыкі ў Беларусі за чатыры гады
Не яблычная краіна / pixabay.com
Цана на яблыкі ў Беларусі з 2021 па 2025 год вырасла ў тры разы. Калі ў 2021 годзе кілаграм каштаваў 2,23 рубля, то ў 2025 годзе — ужо 6,66 рубля, падлічылі “Вашы грошы”.
У гэтым годзе з-за дрэннага надвор’я ўраджай яблыкаў значна ніжэйшы за леташні. Каб пазбегнуць пустых паліц, улады вымушаныя закупляць польскія яблыкі.