Пажар у Наваполацку: 11 чалавек выратаваныя і 14 эвакуяваныя
Фота з месца здарэння / mchs.gov.by
12 ліпеня ў 00:23 выратавальнікам паступіла паведамленне аб пажары ў кватэры на вуліцы Янкі Купалы ў Наваполацку. Супрацоўнікі МНС, якія прыбылі на месца, убачылі адкрытае гарэнне ў кватэры на другім паверсе жылой пяціпавярхоўкі і моцнае задымленне ў пад'ездзе.
Гаспадар падпаленай кватэры самастойна пакінуў яе да прыбыцця ратавальнікаў. Супрацоўнікі МНС выратавалі 11 чалавек, сярод іх адно дзіця.
Таксама з кватэр паверхамі вышэй МНС эвакуявала яшчэ 14 чалавек. Пацярпелых пры пажары няма.
У выніку здарэння ў пакоі падпаленай кватэры пашкоджаная мэбля, закураныя сцены і столь. Прычына здарэння высвятляецца. Адна з версій — неасцярожнасць падчас курэння гаспадара кватэры.