Непаўналетняга студэнта затрымалі за распаўсюд дзіцячага порна
Telegram, месэнджар / Unsplash
Непаўналетняга студэнта минскай ВНУ затрымалі за распаўсюд дзіцячага порна, паведамілі ў МУС.
Малады чалавек стварыў і адміністраваў прыватны Telegram-канал, кажуць у міліцыі. Ён загружаў з інтэрнэту ролікі з дзіцячым порна і выкладваў іх на сваім канале, а доступ да яго зрабіў платным.
У міліцыі кажуць, што малады чалавек займаўся гэтым 5 месяцаў. Цяпер у МУС спрабуюць высветліць асобы пакупнікоў кантэнту.
Следчыя распачалі крымінальную справу за распаўсюд парнаграфічных матэрыялаў.