Навагодні крынж. Квіз па прапагандзе тыдня
Што прапагандысты хочуць пакінуць пад ялінкай? / euroradio.fm
Апошні дзень года — не толькі час падрыхтоўкі салатаў, але і момант для падвядзення вынікаў за апошнія 365 дзён. З асабістымі вы справіцеся самі, ды і з вынікамі года ў прапаганды ўсё зразумела: яна становіцца ўсё больш крынжовай і недарэчнай. Настолькі, што прапагандысты не могуць прайсці міма нават Новага года!
Спецыяльны — святочны — выпуск рэгулярных квізаў Еўрарадыё па прапагандзе тыдня. На гэты раз — кароткі і смешны, як і належыць навагодняй забаве.