На месцы "БелЭкспа" сёлета адкрыецца раскошная гасцініца

Waldorf Astoria Minsk / hilton.com
Гасцініца Waldorf Astoria Minsk адкрыецца да канца года на месцы былога выставачнага павільёна "БелЭкспа", распавёў на прэс-канферэнцыі дырэктар установы "Інфармацыйна-турысцкі цэнтр "Мінск" Аляксей Русакевіч.
Waldorf Astoria — гэта брэнд гатэляў, які ўваходзіць у сетку Hilton Worldwide. Пакуль што ў Еўропе ёсць толькі чатыры гатэля сеткі: у Версалі, Амстэрдаме, Рыме і Берліне. Першапачаткова меркавалася, што Мінскі гатэль адкрыецца вясной 2025 года.
Запланавана адкрыццё і яшчэ аднаго гатэля. У адным з карпусоў комплексу будынкаў у Лошыцкім парку з'явіцца невялікая трохзоркавая гасцініца на 13 нумароў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.