МУС дадало ў спіс "экстрэмістаў" яшчэ 70 чалавек

"Экстрэміст" Сяргей Гардзіевіч да і пасля зняволення / калаж "Нашай Нівы"
"Экстрэміст" Сяргей Гардзіевіч да і пасля зняволення / калаж "Нашай Нівы"

14 лістапада Міністэрства ўнутраных спраў дадало ў "экстрэмісцкі спіс" яшчэ 70 чалавек. Цяпер у ім 1784 прозвішчы. Гэта беларусы і грамадзяне іншых дзяржаў, якія пераследаваліся ці пераследуюцца па палітычных матывах.

Трапіць у спіс могуць не толькі тыя, каго шукаюць або асудзілі. Фігурантам спісу можна стаць нават пасля адбытага пакарання. Напрыклад, у спіс трапіў палітзняволены журналіст інтэрнэт-выдання "Першы рэгіён" Сяргей Гардзіевіч. Сёлета ў кастрычніку ён ужо быў вызвалены пасля адбыцця прысуду.

Таксама ў лік "экстрэмістаў" трапіў віцяблянін Аляксей Рэзнікаў, асуджаны сёлета на 4,5 года калоніі за посты і рэпосты ў сацыяльных сетках. У верасні яго ж унеслі ў "спіс тэрарыстаў".

МУС дадае людзей у "спіс экстрэмістаў" дзясяткамі і сотнямі. Самае вялікае папаўненне спісу адбылося 28 кастрычніка: тады ён павялічыўся адразу на 625 прозвішчаў. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.