Ад бяздомнага да айцішніка — у Беларусі +625 новых “экстрэмістаў”

Турма / Еўрарадыё
Лекар-неўролаг Аляксандр Цялега і хлопец з разумовай адсталасцю Дзмітрый Гопта, стваральніца Іўеўскага музея нацыянальных культур Рэгіна Лавор і супрацоўнік БМЗ Аляксандр Баброў, айцішнік Аляксей Караткоў і бяздомны Аляксандр Кутас… Калі б не міліцыянты, мы б ніколі не здагадаліся, што можа быць агульнага ў гэтых розных людзях. Але ўсё проста, бо 28 кастрычніка Міністэрства ўнутранных спраў Беларусі прызнала іх “экстрэмістамі”. “Пералік асобаў, датычных да экстрэміскай дзейнасці” павялічыўся адразу на рэкордныя 625 чалавек.
Цяпер у адпаведным спісе амаль 1500 прозвішчаў, паведамляюць праваабаронцы. Сярод іх беларусы і грамадзяне іншых дзяржаваў, якія пераследуюцца ці пераследаваліся па “палітычных” крымінальных артыкулах.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.