Мінскі спартсмен і настаўнік фізкультуры атрымаў 10 сутак арышту

Аляксей Адамовіч / фота з сацсетак
Аляксей Адамовіч / фота з сацсетак

Мінскі спартсмен і настаўнік фізкультуры Аляксей Адамовіч атрымаў 10 сутак адміністрацыйнага арышту. Суддзя суда Маскоўскага раёна горада Мінска Таццяна Піражкова прызнала яго вінаватым у парушэнні парадку правядзення несанкцыянаванага мерапрыемства.

Як паведамляла Еўрарадыё, Адамовіча затрымалі сілавікі 27 снежня, калі ў сталіцы праходзілі акцыі пратэсту. Па словах яго жонкі Карыны, Аляксей не ўдзельнічаў у пратэсце, а проста вяртаўся дадому з трэніроўкі на ровары. Ад затрымання яго не выратавалі ні велакасцюм, ні кантактныя педалі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.