Лукашэнка стаяў перад Пуціным з іконай у руках (відэа)

Лукашэнка стаяў перад Пуціным з іконай у руках (відэа)

Аляксандр Лукашэнка падарыў Уладзіміру Пуціну ікону анёла-ахоўніка. Адбылося гэта падчас іх сустрэчы ў Сочы, якая прайшла 22 жніўня. Гэты момант быў паказаны ў эфіры тэлеканала СТБ. Расійскі прэзідэнт перадаў беларускаму кіраўніку карціну, выкананую ўральскімі майстрамі на тканіне.

Дарэчы, Пуцін запрашаў Лукашэнку наведаць міжнародны турнір па прафесійным баявым самба, але ён не пайшоў, у яго былі нейкія "іншыя планы".