Лукашэнка стаў лепшым бамбардзірам Каляднага турніра

Лукашэнка стаў лепшым бамбардзірам Каляднага турніра

Аляксандр Лукашэнка ачоліў спіс лепшых бамбардзіраў Каляднага міжнароднага турніра аматараў хакея, які праходзіць у Мінску. На яго рахунку 5 закінутых шайбаў і 3 галявыя перадачы ў двух матчах. Учора яго каманда разграміла дружыну з Балкан — 14:7. Лукашэнка закінуў 4 шайбы. Нагадаем, у першым паядынку беларусы выйгралі ў каманды Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў — 7:3.

У групе А Беларусь лідыруе з 4 ачкамі, у ААЭ і Швейцарыі — па 2 ачкі, Балканы ачкоў не маюць. 6 студзеня а 19-й гадзіне на "Чыжоўка-Арэне" пройдзе матч Беларусь — Швейцарыя.

Лукашэнка стаў лепшым бамбардзірам Каляднага турніра
Фота: БЕЛТА