Лукашэнка адкрыў другую ўзлётна-пасадачную паласу Нацыянальнага аэрапорта (фота)

Лукашэнка адкрыў другую ўзлётна-пасадачную паласу Нацыянальнага аэрапорта (фота)

Аляксандр Лукашэнка адкрыў другую ўзлётна-пасадачную паласу Нацыянальнага аэрапорта Мінск, інфармуе БЕЛТА. Цырымонія прайшла ў пятніцу. У ёй таксама ўдзельнічалі міністр транспарту і камунікацый Аляксей Аўраменка, гендырэктар аэрапорта Дзмітрый Мелікян.

Другая ўзлётна-пасадачная паласа — гэта бетонная паласа даўжынёй 3,7 км, яе шырыня складае 60 метраў. Таксама там пабудаваны грузавы перон, месцы для стаянак самалётаў, кантрольна-прапускныя пункты.

На будаўніцтва, якое працягвалася тры гады, патрацілі больш за 395 мільёнаў рублёў. Працавалі 300 адзінак будаўнічай тэхнікі і каля 900 чалавек.

Новая паласа атрымала вышэйшую эксплуатацыйную катэгорыю 4F. Гэта дазваляе прымаць самалёты ўсіх тыпаў без абмежаванняў у складаных умовах надвор'я.