Латвія падоўжыла да канца года ўзмоцнены кантроль на мяжы з Беларуссю
На латвійска-беларускай мяжы / mixnews.lv
Урад Латвіі 10 верасня пастанавіў падоўжыць рэжым узмоцненага кантролю на мяжы з Беларуссю да 31 снежня 2024 года, піша mixnews.lv.
Раней дзеянне рэжыму было прынятае да 12 верасня.
У МУС Латвіі патлумачылі, што падаўжэнне такога рэжыму неабходнае ў сувязі з вялікай колькасцю спробаў незаконнага перасячэння латвійска-беларускай мяжы.
Сёлета ад незаконнага перасячэння мяжы з боку Беларусі латвійскі бок устрымаў 4210 чалавек. А 16 чалавек былі прапушчаныя ў Латвію па гуманітарных прычынах.