Курс долара ў пятніцу перавысіў адзнаку ў 3 рублі

Долары, ілюстрацыйнае фота / Reuters
Па выніках таргоў, якія прайшлі на Беларускай валютна-фондавай біржы 5 верасня, курс долара павялічыўся на 1 капейку і перавысіў адзнаку ў 3 рублі. Амерыканская валюта дасягнула максімуму за месяц і тыдзень.
Здзелак па еўра не было, а расійскі рубель крыху здаў пазіцыі.
Вынікі валютных таргоў 5 верасня:
Долары ЗША: 3,0094 (+0,0100 / +0,33%);
Еўра: 3,4863 (не было здзелак);
Расійскія рублі: 3,6955 (−0,0004 / −0,01%);
Кітайскія юані: 4,2011 (+0,0152 / +0,36%).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.