Колькасць ахвяр каранавіруса ў Кітаі дасягнула 425 чалавек
Колькасць ахвяр каранавіруса ў Кітаі дасягнула 425 чалавек. За апошнія суткі памерлі 64 кітайцы. Хворых налічваецца больш за 20 тысяч (у панядзелак іх колькасць павялічылася больш чым на тры тысячы). 2788 з іх знаходзяцца ў цяжкім стане. Пад назіраннем лекараў больш за 171 тысячу чалавек, 632 чалавекі выпісаныя з бальніц.
Новы тып каранавіруса быў выяўлены ў канцы 2019 года ў 11-мільённым горадзе Ухань у Кітаі. Першы чалавек памёр 11 студзеня 2020-га. У Беларусі заражаных не выявілі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.