Кампанія Conte абвяргае звесткі, што шукае новы "твар брэнду" замест Хіжынковай

Кампанія Conte абвяргае звесткі, што шукае новы "твар брэнду" замест Хіжынковай

Кампанія Conte абвяргае звесткі пра тое, што новым тварам іх брэнду будзе расійская гімнастка і тэлевядоўца Ляйсан Уцяшава.

"Супраца з Ляйсан Уцяшавай адбываецца ў межах дзейнае рэкламнае кампаніі з брэндам LYCRA®. Кампанія Conte&LYCRA® адбываецца другі год. Ляйсан Уцяшава не з'яўляецца новым тварам брэнду Conte", — адказала тэлеканалу "Белсат" прэс-служба Conte.

Журналісты спыталіся, чаму Conte не падтрымала Вольгу Хіжынкову, якая другі месяц сядзіць за кратамі і даўно з'яўляецца тварам кампаніі. Таксама ў кампаніі спыталіся, як яна рэагуе на флэш-моб "Я/мы Хіжынкова", які пачалі беларусы ў сацсетках. На гэта прэс-служба заявіла, што не мае паўнамоцтваў адказваць на пытанні.

Міс Беларусь-2008 Вольга Хіжынкова знаходзіцца пад адміністрацыйным арыштам з 8 лістапада. Ужо за кратамі над ёй адбыліся два суды, якія дадавалі ёй суткі арышту. Паводле апошняга прысуду Хіжынкова павінна выйсці на волю 20 снежня.

Пасля таго як у афіцыйных сацсетках Conte з'явілася фота Ляйсан Уцяшавай, у каментарах сталі масава пытацца, чаму кампанія не падтрымлівае Хіжынкову. Гучалі нават заклікі да байкоту кампаніі. У выніку Conte проста закрыла каментары да гэтага фота. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.