Кампанія Conte шукае новых мадэляў — беларускі бароняць Вольгу Хіжынкову
Кампанія Conte апублікавала ў Instagram некалькі рэкламных фота з новымі мадэлямі. Гэта выклікала масу негатыўных каментароў з боку беларусак. Яны абураныя, што кампанія ні слова не сказала ў абарону Вольгі Хіжынковай.
"Дзіўна замяняць Вольгу Хіжынкову менавіта цяпер, калі яе чарговым разам не выпусцілі, калі ў беларусаў сэрца разрываюцца праз гэтую сітуацыю!"
"Калі Волю прыбяруць, я Сonte больш купляць не буду".
"Калі чакаць ваш каментар з нагоды Волі?"
"Сonte, чаму не заступаецеся і маўчыце пра Вольгу нашу? Брыдка ўсё гэта. Дзе ваша падтрымка і меркаванне???"
"Заўсёды купляла Conte сваім дзяўчынкам. Цяпер буду шукаць альтэрнатыву. Не пазмагацца за ўласны твар — так сабе ход з боку брэнда. Даруйце".
Некаторыя з карыстальніц нават прапаноўваюць байкатаваць тавары Сonte.
Топ-мадэль Вольга Хіжынкова, якая з'яўляецца фаіцыйным тварам панчох Conte, знаходзіцца за кратамі з 8 лістапада. Яе мусілі выпусціць на волю 11 снежня, але яе пакінулі ў ізалятары яшчэ на 9 сутак. Хіжынкову пераследуюць за ўдзел у пратэсных маршах, якія працягваюцца ў Беларусі ўжо пяты месяц.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.