Гродзенскі "Нёман" выйшаў у чвэрцьфінал футбольнага Кубка Беларусі
"Нёман" — "Славія" / t.me/fcneman/
Гродзенскі "Нёман" выйшаў у чвэрцьфінал футбольнага Кубка Беларусі. У сераду ў Гродне ў матчы 1/8 фіналу была абыграна мазырская "Славія" — 1:0. Адзіны гол на 80-й хвіліне забіў Ягор Зубовіч.
Раней у чвэрцьфінал выйшлі "Мінск", мінскае "Дынама", "Іслач", "Шахцёр", "Віцебск" і "Тарпеда-БелАЗ". 7 лістапада за апошнюю пуцёўку пазмагаюцца БАТЭ і "Астравец".