Стаў вядомы першы фіналіст Кубка Беларусі па футболе

"Нёман"

7 траўня ў Віцебску стала вядома першая каманда, якая згуляе ў фінале Кубка Беларусі / "Нёман"

"Нёман" стаў першым фіналістам Кубка Беларусі па футболе. 7 траўня ў паўфінальным матчы ў адказ "Віцебск" абыграў "Нёман" з лікам 1:0.

Першая гульня ў Гродне скончылася ўпэўненай перамогай "Нёмана" — 3:0 — і па суме двух матчаў у фінал выходзіць гродзенская каманда.

8 траўня стане вядомы сапернік "Нёмана". "МЛ Віцебск" прыме жодзінскае "Тарпеда-БелАЗ". Інтрыга ў гэтай пары жыве, бо першы матч скончыўся з лікам 0:0.

Фінал Кубка Беларусі пройдзе 24 траўня ў Гродне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.