У супергалявым трылеры "Інтэр" выбіў "Барселону" з Лігі чэмпіёнаў

"Интер" - "Барселона"

Стаў вядомы першы фіналіст Лігі чэмпіёнаў / Reuters

6 траўня ў другім паўфінальным матчы Лігі чэмпіёнаў міланскі "Інтэр" і "Барселона" паказалі сапраўдны футбольны трылер.

Першы тайм застаўся за гаспадарамі поля. Нягледзячы на невялікую перавагу "Барселоны", "Інтэр" здолеў забіць два галы, і на перапынак каманды пайшлі пры ліку 2:0.

Другі тайм стаў бенефісам "Барселоны", якая цалкам дамінавала на полі і забіла тры галы. Здавалася, што фінал ужо ў руках каталонцаў. Але на апошняй дададзенай хвіліне "Інтэр" зраўняў лік — 3:3.

Ламин Ямаль
Рафинья

Гульня перайшла ў дадатковы час. Над стадыёнам пайшоў дождж. І ўжо на пачатку першага дадатковага тайма "Інтэр" забіў гол, які вывеў яго ў фінал!

4:3 — супервалевая перамога міланскага клуба ў матчы ў адказ, 7:6 — агульны лік паўфінальнага супрацьстаяння.

В суперголевом триллере “Интер” выбил “Барселону” из Лиги чемпионов

7 траўня стане вядомы другі фіналіст. У Парыжы ПСЖ прыме "Арсенал". Першы матч у Лондане скончыўся перамогай парыжан з лікам 1:0.

Фінал Лігі чэмпіёнаў адбудзецца 31 мая ў Мюнхене.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.