Беларусь пацярпела чацвёртую запар паразу ў кваліфікацыі да ЧС-2026
На гэты раз — ад Шатландыі / АБФФ
12 кастрычніка зборная Беларусі па футболе правяла чацвёрты матч кваліфікацыі да чэмпіянату свету па футболе, які адбудзецца ў 2026 годзе. У Шатландыі падапечныя Карласа Алоса саступілі з лікам 2:1. Пры гэтым адзін гол беларусаў суддзя адмяніў пасля прагляду сістэмы VAR.
Гэта параза стала чацвёртай для беларусаў у групе С і першай не буйной. Усяго ў гэтай кваліфікацыі Беларусь пакуль забіла толькі два галы ў вароты супернікаў. Зборная страціла ўсе шансы згуляць на Мундзіялі, які пройдзе ў 2026 годзе ў Паўночнай Амерыцы.
Наступны матч кваліфікацыі зборная правядзе 15 лістапада супраць Даніі.
Становішча ў групе С: