Данія разграміла Беларусь у кваліфікацыі чэмпіянату свету. Гэта трэцяя параза

9 кастрычніка прайшоў чарговы матч кваліфікацыі

9 кастрычніка прайшоў чарговы матч кваліфікацыі / АБФФ

У Венгрыі на “хатняй” арэне зборная Беларусі буйна прайграла Даніі ў матчы адбору на чэмпіянат свету па футболе 2026 года — 0:6.

Першы гол падапечныя Карласа Алоса прапусцілі ўжо на 12-й хвіліне гульні. Да перапынку лік быў 4:0 на карысць датчанаў. Зборная Беларусі за першыя 45 хвілін здолела нанесці толькі два ўдары ў бок брамы суперніка, у той час як Данія — дзесяць.

Дания разгромила Беларусь в квалификации чемпионата мира. Это третье поражение

Першы тайм прайшоў з поўнай перавагай датчанаў, якія з першых хвілін авалодалі тэрытарыяльнай ініцыятывай. Футбалісты Даніі дакладна рэалізоўвалі моманты, выкарыстоўваючы амаль кожную магчымасць. Беларускія гульцы амаль увесь час былі без мяча і ў атацы нічым асаблівым не запомніліся.

Дания разгромила Беларусь в квалификации чемпионата мира. Это третье поражение

У другім тайме малюнак гульні не змяніўся. Хіба што беларусы змаглі на 61-й хвіліне нанесці адзін удар у створ брамы Даніі. А вось супернік забіў пяты гол на 66-й хвіліне і шосты — на 78-й.

12 кастрычніка Беларусь згуляе супраць Шатландыі.

Становішча ў групе С:

Дания разгромила Беларусь в квалификации чемпионата мира. Это третье поражение

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.