Беларусь прайграла Шатландыі. Гэта другая запар параза ў кваліфікацыі на ЧС
У Беларусі 0 ачкоў пасля двух гульняў / abff.by
9 верасня зборная Беларусі прайграла Шатландыі з лікам 0:2 у другім матчы кваліфікацыі на чэмпіянат свету па футболе, які адбудзецца ў 2026 годзе. Каманда Карласа Алоса пачынае адбор з двух параз, у якіх яна прапусціла сем галоў і забіла адзін.
Матч з шатландцамі для беларусаў фармальна быў хатнім — хаця гулялі яго на ZTE-Arena у Вугоршчыне. Пасля першага тайма зборная Беларусі прайгравала 0:1 — на 43-й хвіліне адзначыўся Чэ Адамс.
Цягам матча ў каманды Алоса ўсё ж такі атрымалася арганізаваць некалькі небяспечных момантаў, і нават выхад адзін у адзін. А на 65-й хвіліне беларусы прапусцілі другі мяч — аўтаголам адзначыўся Захар Волкаў.
Нагадаем, што раней зборная прайграла зборнай Грэцыі з лікам 1:5.
Наступныя матчы беларусы правядуць 9 і 12 кастрычніка супраць Даніі і Шатландыі.
Становішча ў групе: