Як беларуская “Пагоня” змагаецца за права гуляць у польскім футболе

Клуб дамогся допуску, але пакуль не можа заяўвіць гульцоў

Клуб дамогся допуску, але пакуль не можа заяўвіць гульцоў / BKS Pahonia Warszawa

Футбольны клуб "Пагоня”, створаны ў 2022 годзе беларусамі ў Варшаве, два гады спрабуе прабіцца ў польскую сістэму спаборніцтваў. У гэтым годзе здарыўся прарыў — Мазавецкі футбольны саюз (MZPN) даў ліцэнзію на ўдзел у чэмпіянаце. Але бюракратычныя правалокі перашкаджаюць заяўляць гульцоў.

Гісторыю барацьбы беларускага клуба за права гуляць у Польшчы распавядае рэсурс sport.pl.

Як усё пачыналася

З моманту заснавання "Пагоня" дамагалася ўдзелу ў мазавецкай B-класе. Кіраўнікі клуба накіроўвалі лісты прэзідэнту Мазавецкага футбольнага саюза (MZPN) і кіраўніку Польскага футбольнага саюза (PZPN). У іх гаварылася пра тое, што ўдзел каманды будзе мець "культурны і тэрапеўтычны эфект" для дзясяткаў тысяч беларусаў, якія жывуць у Варшаве.

"Гэта спосаб адаптацыі праз удзел у матчах, прыналежнасць да каманды і зносіны з польскімі спартсменамі і балельшчыкамі", — падбіралі аргументы аўтары.

Как белорусская “Погоня” борется за право играть в польском футболе

За беларусаў прасіў і Офіс Святланы Ціханоўскай.

"Клуб „Пагоня“ і яго дзейнасць не толькі адлюстроўваюць нашу ўцягнутасць у развіццё спорту, але і з’яўляюцца важным элементам інтэграцыі і адаптацыі беларускіх уцекачоў у Польшчы", — пісалі ад імя Офіса на адрас MZPN.

Перашкоды на шляху

Але існавалі юрыдычныя перашкоды. Польскія правілы дазваляюць выходзіць на поле толькі аднаму гульцу не з ЕС, выключэнне зрабілі толькі для ўкраінцаў.

Беларусы адзначалі, што ў Кракаве паспяхова гуляе інтэрнацыянальная каманда "Dragoons FC". Але гэты аргумент не дапамог. У 2024 годзе PZPN адмовіў у ліцэнзіі, баючыся, што зняцце абмежаванняў для беларусаў падштурхне і іншыя меншасці да стварэння клубаў.

Першая перамога, але не канчатковая

Прарыў здарыўся 12 жніўня 2025 года: новы склад MZPN падтрымаў заяўку клуба. 

"Мы далі „Пагоні“ ліцэнзію і нават дазволілі гуляць толькі беларусам, без абавязковых сямі палякаў", — распавёў прэзідэнт PZPN Славамір Петшык.

Але на практыцы ўзнікла новая праблема — рэгістрацыя гульцоў у сістэме PZPN. Кожны футбаліст павінен атрымаць дазвол сваёй нацыянальнай федэрацыі.

Как белорусская “Погоня” борется за право играть в польском футболе

Для беларусаў — гэта невыконная ўмова.

"Мы павінны ўказаць асабістыя даныя, адправіць скан пашпарта і заяву. Але ў нашым выпадку гэта немагчыма. Людзей, якія выкарыстоўваюць герб „Пагоні“, затрымліваюць і пераследуюць. А тут мы павінны аддаць ім усе свае даныя на блюдцы", — патлумачыў саўзаснавальнік клуба Антось Лагвінец.

Па словах Петшыка, MZPN зрабіў усё магчымае: "Мы ведаем іх сітуацыю, але павінны як-небудзь кантраляваць, хто выходзіць на поле. Без рэгістрацыі ў сістэме гуляць нельга. Час падціскае, сезон ужо пачаўся".

Нават пасля фармальнага допуску "Пагоня" пакуль не можа ўдзельнічаць у чэмпіянаце Польшчы. Лёс беларускай каманды цяпер залежыць ад таго, ці знойдуць чыноўнікі рашэнне для гульцоў, якія не могуць звяртацца ў федэрацыю краіны, дзе іх чакае пераслед.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.