Грэкі разграмілі беларусаў у матчы кваліфікацыі на чэмпіянат свету па футболе

Беларуская зборная прапусціла першы гол ужо на трэцяй хвіліне гульні / abff.by
5 верасня зборная Беларусі па футболе матчам супраць Грэцыі стартавала ў кваліфікацыі на чэмпіянат свету, які адбудзецца ў 2026 годзе ў Канадзе, ЗША і Мексіцы. Новы адборачны цыкл беларусы пачалі з разгромнай паразы ад грэкаў — 5:1.
Гаспадары адкрылі лік ужо на трэцяй хвіліне, а да 36-й хвіліны ён быў 4:0 на карысць грэкаў. У адным са сутыкненняў абаронцу і капітану зборнай Беларусі Аляксандру Мартыновічу выбілі зуб.
У першым тайме футбалісты Грэцыі нанеслі 20 удараў у створ варот Беларусі, а нашы гульцы — толькі 2.
У пачатку другога тайма Грэцыя забіла пяты гол у вароты Беларусі. Падсаладзіць горкую пілюлю беларусы змаглі бліжэй да канца гульні, рэалізаваўшы пенальці ў вароты Грэцыі.
Выніковы лік сустрэчы — 5:1 на карысць зборнай Грэцыі.
Наступны матч зборная Беларусі правядзе 8 верасня супраць зборнай Шатландыі, якая згуляла ўнічыю — 0:0 — са зборнай Даніі.
Становішча ў групе С:

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.