Вызначыліся паўфінальныя пары Кубка Беларусі па футболе
У Доме футбола адбылося лёсаванне паўфінальных пар Кубка Беларусі / АБФФ
У паўфіналах Кубка Беларусі па футболе “Тарпеда-БелАЗ” згуляе з “МЛ Віцебск”, а ўладальнік трафея мінулага года “Нёман” сустрэнецца з “Віцебскам”.
Гульні адбудуцца ў канцы красавіка і пачатку траўня. Дакладныя даты і час матчаў стануць вядомыя пазней.