"Нёман" забіў гол на 18-й секундзе ў першым матчы паўфіналу Кубка Беларусі
15 красавіка ў Гродне прайшоў першы паўфінальны матч Кубка Беларусі / bel.football
15 красавіка ў Гродне прайшоў першы паўфінальны матч Кубка Беларусі па футболе. Мясцовы "Нёман" разграміў "Віцебск" з лікам 3:0. Першы гол быў забіты ўжо на 18-й секундзе сустрэчы.
Дзень матчу ў адказ пакуль не вызначаны.
У другой паўфінальнай пары "МЛ Віцебск" згуляе супраць жодзінскага "Тарпеда-БелАЗ".