"Тарпеда-БелАЗ" і "МЛ Віцебск" не забілі галоў у першым паўфінале Кубка Беларусі
Матч у адказ адбудзецца 7 траўня ў Віцебску / "Торпедо-БелАЗ"
16 красавіка ў Жодзіне прайшоў другі паўфінальны матч Кубка Беларусі па футболе. Мясцовае "Тарпеда-БелАЗ" прымала "МЛ Віцебск", сустрэча скончылася з лікам 0:0.
Матч у адказ адбудзецца 7 траўня ў Віцебску.
Нагадаем, што 15 красавіка ў першай паўфінальнай пары "Нёман" разграміў ФК "Віцебск" — 3:0.