Генасамблея ААН падтрымала стварэнне дзвюх дзяржаў для Ізраіля і Палесціны

Генеральная Асамблея ААН галасуе па пытанні падтрымкі "Нью-Ёркскай дэкларацыі" — рэзалюцыі, накіраванай на адраджэнне ідэі вырашэння канфлікту Ізраіля і Палесціны па формуле дзвюх дзяржаў.

Генеральная Асамблея ААН галасуе па пытанні падтрымкі "Нью-Ёркскай дэкларацыі" — рэзалюцыі, накіраванай на адраджэнне ідэі вырашэння канфлікту Ізраіля і Палесціны па формуле дзвюх дзяржаў. / ООН / Лои Фелипе

У пятніцу Генеральная Асамблея ААН прыняла дэкларацыю, якая прадугледжвае стварэнне палестынскай дзяржавы і перадачу кіравання Палесцінскай аўтаноміі пасля спынення агню ў Газе. За дакумент, прадстаўлены Францыяй і Саудаўскай Аравіяй, прагаласавалі 142 краіны з 193, 10 выступілі супраць, яшчэ 12 устрымаліся. Ізраіль і ЗША назвалі рэзалюцыю "аднабаковай" і "бескарысным жэстам".

У тэксце ўтрымліваецца асуджэнне нападу ХАМАС на поўдзень Ізраіля 7 кастрычніка 2023 года, а таксама крытыка ізраільскай аблогі Газы, што прывяла да гуманітарнай катастрофы. Дэкларацыя прапануе накіраваць міжнародную місію для абароны мірных жыхароў, вызвалення закладнікаў і забеспячэння кантролю за выкананнем перамір’я.

ААН заклікала краіны прызнаць Палестыну як "неад’емную частку" дзвюхдзяржаўнага рашэння. Паводле слоў палесцінскага пасла пры ААН Рыяда Мансура, галасаванне паказала "жаданне міжнароднай супольнасці адкрыць дзверы для міру". Прэм’ер-міністр Ізраіля Біньямін Нетаньяху, наадварот, зноў заявіў, што не дапусціць стварэння палесцінскай дзяржавы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.