ААН стала на бок беларусаў у справе штрафаў за бел-чырвона-белыя сцягі
ААН прызнала, што дзяржава парушыла права грамадзян на свабоду выказвання меркавання і абавязаная кампенсаваць штрафы / prsa.pl
Камітэт па правах чалавека ААН вынес рашэнне па скаргах 16 беларусаў, якіх у 2020–2021 гадах штрафавалі за вывешванне бела-чырвона-белай сімволікі на вокнах і аўтамабілях. ААН прызнала, што дзяржава парушыла права грамадзян на свабоду выказвання меркавання і абавязаная кампенсаваць ім штрафы і судовыя выдаткі, апублікаваць рашэнне і прыняць меры, каб пазбягаць падобных парушэнняў у будучыні, піша “Белсат”.
Беларусаў прызналі вінаватымі ў “несанкцыянаваным пікетаванні” паводле арт. 23.34 КаАП, бо ўлады лічылі такія дзеянні масавым мерапрыемствам. Спробы абскардзіць штрафы ў Беларусі аказаліся безвыніковымі.
Камітэт ААН адзначыў: размяшчэнне БЧБ-сімволікі — гэта выраз палітычнай думкі, і пакаранне за гэта супярэчыць міжнародным абавязацельствам Беларусі.