Фотафакт: на МКАД малакавоз з прычэпам знёс дзве асвятляльныя мачты

Фотафакт: на МКАД малакавоз з прычэпам знёс дзве асвятляльныя мачты

Малакавоз з прычэпам знёс дзве асвятляльныя мачты на знешнім коле Мінскай кальцавой аўтадарогі. Здарэнне адбылося раніцай 5 красавіка паміж 17-м і 18-м кіламетрамі МКАД. Як паведаміла БЕЛТА Таццяна Красій, старэйшы інспектар па агітацыі і прапагандзе АДАІ Ленінскага РУУС сталіцы, падчас руху адбылося механічнае пашкоджанне пярэдняга правага кола прычэпа і яго вырвала. У выніку грузавік занесла і адбылося сутыкненне з мачтамі, а таксама з грузавіком, які ехаў у спадарожным накірунку (ён атрымаў мінімальныя пашкоджанні).

Ніхто з людзей не пацярпеў. Малако засталося ў цыстэрне. Праводзіцца разбіральніцтва. Ужо вядома, што кіроўца малакавоза быў цвярозы і не меў праблем з самаадчуваннем. Неўзабаве рух на МКАД быў адноўлены, ідзе аднаўленне асвятляльных мачтаў.

Фотафакт: на МКАД малакавоз з прычэпам знёс дзве асвятляльныя мачты
Фота: БЕЛТА
Фотафакт: на МКАД малакавоз з прычэпам знёс дзве асвятляльныя мачты
Фотафакт: на МКАД малакавоз з прычэпам знёс дзве асвятляльныя мачты