Эмануэля Макрона закідалі памідорамі
Эмануэля Макрона закідалі памідорамі. Інцыдэнт адбыўся 27 красавіка падчас працоўнага візіта прэзідэнта Францыі ў муніцыпалітэт Суржы каля Парыжа (а там жыве шмат прыхільнікаў сацыялістаў, якія за яго не галасуюць). У момант нападу Макрон быў у натоўпе. Ахова хутка зрэагавала і прыкрыла прэзідэнта парасонам.
Эмануэль Макрон нядаўна перамог на прэзідэнцкіх выбарах, для яго гэта будзе ўжо другі тэрмін. Раней на яго неаднаразова нападалі. Летам мінулага года Макрону далі... аплявуху.