"Экстрэмісцкай" прызналі кнігу пра злачынствы нацыстаў і спаленыя вёскі

Суд / Суд / Еўрарадыё

Суд у Беларусі, ілюстрацыйнае фота

У Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў трапіла кніга, якая расказвае пра злачынствы нацыстаў на тэрыторыі Польшчы і Савецкага Саюза.

Гэта кніга "Спаленыя вёскі. Злачынствы нацыянал-сацыялізму супраць сельскага насельніцтва ў Польшчы і Савецкім Саюзе падчас Другой сусветнай вайны. Пад рэдакцыяй Фларыяна Вілера і Фрэдэрыка Банесера пры супрацоўніцтве Сібілы Сухан-Флос".

Адпаведнае рашэнне прыняў 28 ліпеня суд Цэнтральнага раёна Мінска.

Мяркуючы па назве, кніга ніяк не супярэчыць цяперашняй ідэалагічнай канцэпцыі пра "генацыд беларускага народа", таму складана зразумець, чаму суд яе забараніў.

Разам з тым, гэта не першы выпадак, калі ў Беларусі забараняюць выданні, прысвечаныя тэме нацысцкай палітыкі. Так, у 2022 годзе "экстрэмісцкай" прызналі кнігу Святланы Казловай "Аграрная палiтыка нацыстаў у Заходняй Беларусi: Планаванне. Забеспячэнне. Ажыццяўленне".

"Экстрэмісцкай" прызналі кнігу пра злачынствы нацыстаў і спаленыя вёскі

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.