Ці спыніць “цэнавы калідор” інфляцыю ў Беларусі?

Ці спрацуе новая стратэгія стрымлівання цэн, якую прыдумаў ўрад? / pixabay.com
Урад Беларусі прыняў рашэнне аб рэформе сістэмы рэгулявання цэн. Прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка расказаў пра некі “цэнавы калідор”, які абмяжуе дыяпазон ваганняў цэн на тавары.
Сутнасць у тым, каб не кантраляваць цэны наўпрост, а абмяжоўваць іх рэзкія ваганні. Калі цэны паводзяць сябе нармальна, урад не ўмешваецца. Але як толькі яны выходзяць за межы, уступае ў дзеянне некая спецыяльная аўтаматызаваная сістэма кантролю.
Аглядальнік газеты “Беларусы і рынак” заўважыў, што падобнае было ў нядаўнім мінулым Беларусі, толькі ў валютнай палітыцы. Былі часы, калі Нацыянальны банк усталёўваў калідоры для курса беларускага рубля.
Аднак, нагадвае эксперт, гэтая сістэма паказала сваю слабасць: яна працавала толькі ў стабільныя перыяды і была бескарыснай ва ўмовах крызісу, як гэта адбылося, напрыклад, у 2011 годзе, калі рубель рэзка дэвальваваўся.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.