У канцы 2024 года перасталі расці рэальныя даходы беларусаў
 
  Другі месяц запар даходы беларусаў застаюцца на адным і тым жа ўзроўні ў параўнанні з 2023 годам / Onliner
Два месяцы запар рэальныя наяўныя грашовыя даходы беларусаў не паказваюць росту ў параўнанні з аналагічным перыядам 2023 года. Пра гэта сведчаць дадзеныя Белстата за 2024 год.
У студзені-лістападзе 2024 года, як і ў студзені-кастрычніку, гэты паказчык склаў 109,5%.
Раней, паводле вынікаў дзевяці месяцаў мінулага года, фіксаваўся рост на 9,4%, па выніках васьмі месяцаў — на 9,7%, а за сем месяцаў — на 9,9%.
Паводле звестак Белстата, у агульным аб’ёме грашовых даходаў аплата працы займае 65,5%, пенсіі, дапамогі, стыпендыі і іншыя трансферты насельніцтву — 22%, даходы ад прадпрымальніцкай і іншай дзейнасці, якая прыносіць прыбытак, — 7,8%, даходы ад уласнасці і іншыя даходы — 4,7%.
Адсутнасць росту даходаў тлумачыцца спалучэннем замаруджвання эканамічнага росту Беларусі, інфляцыяй, ростам тарыфаў на паслугі і зніжэннем прадукцыйнасці працы.
 
     
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
