Чарга на выезд з Беларусі ў Польшчу склала больш за 2,5 тыс. аўто
  Памежны пераход "Брэст" / sb.by
Выезду з Беларусі ў ЕС у пункце пропуску "Брэст" на беларуска-польскай мяжы зранку 4 лістапада чакаюць 2660 легкавікоў і 150 аўтобусаў, паведамляе Дзяржаўны памежны камітэт.
"Брэст" застаецца адзіным пунктам, праз які ў краіны ЕС могуць трапіць аўтамабілі з беларускай рэгістрацыяй. Беларускія памежнікі заяўляюць, што за апошнія два дні Польшча прыняла на сваю тэрыторыю 33% аўтамабіляў ад нормы.
Як вынікае са звестак "Белмытнясэрвісу", у электроннай чарзе аўтамабілістам даводзіцца чакаць больш за тры дні — ад моманту рэгістрацыі да выкліку ў пункт пропуску "Брэст". Так, зранку 4 лістапада прыйшла чарга аўтамабіляў, якія аформіліся ў зоне чакання позна ўвечары 31 кастрычніка.
26 лістапада Літва закрыла мяжу з Беларуссю ў адказ на запуск метэазондаў з кантрабандай, якія парушалі працу літоўскіх аэрапортаў. Праз некалькі дзён урадам Літвы было прынята рашэнне, што мяжа будзе закрытая да 30 лістапада. Пасля гэтага большасць транспарту з чаргі на літоўскай мяжы адправілася на мяжу з Польшчай. Паведамлялася, што за тыдзень чарга з легкавых аўтамабіляў вырасла ў шэсць разоў.