На беларуска-польскай мяжы з'явяцца нямецкія вайскоўцы

На польска-беларускай мяжы, ілюстрацыйнае фота

На польска-беларускай мяжы, ілюстрацыйнае фота / PAP

Нямецкія салдаты ад красавіка 2026 года будуць дапамагаць Польшчы ў гарантаванні бяспекі на мяжы з Беларуссю і Расіяй. Пра гэта са спасылкай на польскія СМІ піша выданне MOST.

Несці службу ў Польшчы будуць некалькі дзясяткаў салдатаў сухапутных войскаў і дапаможных падраздзяленняў. Згода Бундэстага на іх адпраўку не спатрэбіцца, бо іх служба не будзе звязаная з пагрозай жыццю.

Гэтыя вайскоўцы будуць займацца будаўніцтвам акопаў, кладкай калючага дроту або стварэннем процітанкавых загародаў у рамках аперацыі "Усходні шчыт". Місія разлічаная да канца 2027 года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.