Пад польска-беларускай мяжой знайшлі тунэль на некалькі дзясяткаў метраў

Тунэль з Беларусі, выкрыты польскімі памежнікамі

Тунэль з Беларусі, выкрыты польскімі памежнікамі / x.com/Straz_Graniczna

Падземны тунэль, які цягнуўся на некалькі дзясяткаў метраў, выявілі на мяжы Беларусі і Польшчы.

Як паведамляе прэс-служба польскіх памежнікаў, вышыня падземнага ходу складала 1,5 метра. Уваход размяшчаўся на беларускім баку мяжы прыкладна за 50 метраў ад памежнага бар'ера. Выхад з тунэлю быў прыкладна за 10 метраў ад бар'ера на польскім баку.

Таксама памежнікі адзначылі, што за 11 снежня было зафіксавана больш за 180 спробаў нелегальнага пераходу мяжы з боку Беларусі. Гэта надзвычай вялікая колькасць для апошніх дзён, бо пасля адкрыцця Польшчай памежных пераходаў рэгістраваліся адзінкавыя спробы парушэння мяжы.

Пад польска-беларускай мяжой знайшлі тунэль на некалькі дзясяткаў метраў
Тунэль з Беларусі, выкрыты польскімі памежнікамі / x.com/Straz_Graniczna
Пад польска-беларускай мяжой знайшлі тунэль на некалькі дзясяткаў метраў
Тунэль з Беларусі, выкрыты польскімі памежнікамі / x.com/Straz_Graniczna

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.