Трамп зноў пасварыўся з Даніяй праз Грэнландыю. Што здарылася гэтым разам?

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп / Ken Cedeno / Reuters

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп справакаваў новы канфлікт з Даніяй. Амерыканскі лідар прызначыў Джэфа Лэндры, губернатара-рэспубліканца, спецыяльным пасланнікам у Грэнландыі.

Цяпер востраў з’яўляецца паўаўтаномнай часткай Каралеўства Данія. Аднак Трамп заявіў у інтэрв’ю BBC, што Грэнландыя патрэбная Злучаным Штатам для забеспячэння "нацыянальнай бяспекі".

Капенгаген у адказ паабяцаў звязацца з паслом ЗША і запатрабаваць тлумачэнняў. Прэм’ер-міністр Грэнландыі, у сваю чаргу, адзначыў, што востраў павінен "сам вырашаць свой лёс" і што іншым краінам "неабходна паважаць яго тэрытарыяльную цэласнасць".

Раней Трамп неаднаразова заяўляў, што хоча анексаваць Грэнландыю. А віцэ-прэзідэнт ЗША Джэй Дзі Вэнс абвінавачваў Капенгаген у недастатковых інвестыцыях у гэтую тэрыторыю.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.