Што Лукашэнка хоча яшчэ ад Варшавы за вызваленне Пачобута — эфір

Каміль Клысіньскі

Каміль Клысіньскі / Еўрарадыё

Сярод вязняў, што выйшлі на волю па выніку перамоў спецпрадстаўніка Трампа па Беларусі Джона Коўла з Лукашэнкам, не было людзей, вызвалення якіх даўно дамагаецца Варшава. Гаворка пра актывіста польскай меншасці ў Беларусі, журналіста Анджэя Пачобута, манаха Гавэла, журналістаў тэлеканала "Белсат". І гэта нягледзячы на тое, што некалькі тыдняў таму Польшча ў аднабаковым парадку адкрыла два памежныя пераходы на беларуска-польскай мяжы. Лагічна было чакаць кроку Мінска ў адказ. Пакуль не дачакаліся. 

Ці былі спадзевы, што гэтым разам амерыканскія перамоўшчыкі дамогуцца вызвалення важных для Польшчы вязняў і што магло стаць прычынай зрыву такой дамоўленасці? Ці будзе актывізавацца перамоўны трэк Варшава — Мінск і што стрымлівае пачатак перамоў у такім фармаце? Ці гатовая Польшча прыняць вызваленых і вывезеных ва Украіну палітвязняў і што азначае для ЕС зняццё амерыканскіх санкцый з беларускага калію? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітолаг, старшы навуковы супрацоўнік Цэнтра ўсходніх даследаванняў у Варшаве Каміль Клысіньскі (Kamil Kłysiński).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.