(не)Санкцыйны калій: ці адкрыецца для беларускага калію порт Клайпеды — эфір
Гінтаўтас Мажэйкіс / Еўрарадыё
ЗША знялі санкцыі, накладзеныя на беларускі калій. Пра гэта паведаміў спецпрадстаўнік прэзідэнта ЗША Трампа Джон Коўл па выніку перамоў, якія прайшлі Мінску 12 і 13 снежня. Гэта стала галоўнай навіной для лукашэнкаўскай прапаганды. Вось толькі адказу на пытанне, як гэта дапаможа пастаўляць калійныя ўгнаенні з Беларусі ў тыя ж ЗША альбо Еўропу без магчымасці доступу да порта ў літоўскай Крайпедзе, няма. Нічога не чуваць і пра нейкія дамоўленасці паміж Літвой і Беларуссю адносна дээскалацыі сітуацыі на мяжы. Хоць Літва ўжо і заявіла пра гатовасць да палітычных перамоў на ўзроўні спецпасланніка МЗС Літвы, які можа паехаць у Мінск.
Ці сталі б ЗША здымаць санкцыі з беларускага калію без папярэдняй дамоўленасці на гэты конт з Літвой і ці здыме цяпер Літва свае санкцыі з беларускай калійкі? Чаму Вільнюс змяніў стаўленне адносна ўзроўню перамоў з Мінскам і ці дапаможа гэты крок зняць напружанасць на мяжы і ў адносінах паміж нашымі краінамі? Ці гатовая Літва прыняць новую групу беларускіх палітвязняў і ці магчыма абысці Дублінскі рэгламент? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае літоўскі палітычны філосаф, прафесар кафедры філасофіі ўніверсітэта Вітаўта Вялікага Гінтаўтас Мажэйкіс (Gintautas Mažeikis) у 13:00.