Ці не пасварыць беларускі калій Еўропу і ЗША канчаткова — эфір
Аляксандр Фрыдман / CNplus
Рашэнне Вашынгтона зняць санкцыі ЗША з беларускага калію не стала нечаканасцю. Пра такую магчымасць і пра жаданне беларускага боку казалі даўно і наўпрост. Але ж застаюцца еўрапейскія санкцыі, і пра тое, што будзе з імі, ніякай гаворкі няма. Разам з тым здзіўляе, што рэжым пагадзіўся вызваліць знакавых асоб кшталту лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру Алеся Бяляцкага ці Віктара Бабарыку з Марыяй Калеснікавай. І нават свайго “асабістага ворага” Аляксандра Фядуту. У той жа час сярод вязняў, якія выйшлі на волю, не аказалася людзей, вызвалення якіх даўно дамагаецца Варшава.Гаворка пра актывіста польскай меншасці ў Беларусі, журналіста Анджэя Пачобута, манаха Гавэла, журналістаў тэлеканала "Белсат".
Як у ЗША атрымалася дамагчыся вызвалення знакавых палітвязняў і чаму рэжым на гэта пайшоў? Чаму не быў вызвалены Пачобут і што стаіць за рашэннем вывозіць людзей ва Украіну? Ці здольны Лукашэнка спыніць канфлікт з Літвой і ці дапаможа яму гэта адкрыць дарогу ў Клайпеду для беларускага калію? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам.