Давезці да Клайпеды: хто і колькі заробіць на беларускім каліі — эфір
Андрэй Махоўскі / Еўрарадыё
Свайго жадання абмяняць палітычных вязняў на “плюшкі” ад Захаду лукашэнкаўскі рэжым ніколі і не хаваў. Каб знялі санкцыі (тыя, што нібыта не працуюць) з калійных угнаенняў, банкаў і гэтак далей — пра гэта сказаў і сам Лукашэнка, і яго прапаганда. І таму рашэнне Вашынгтона зняць санкцыі ЗША з беларускага калію ў абмен на вызваленне зняволеных не стала нечаканасцю. Але ж застаюцца санкцыі еўрапейскія, і пытанне, якім чынам іх будуць абыходзіць, каб на гандлі каліем можна было зарабляць.
Што дае беларускаму боку зняццё санкцый ЗША з калію пры захаванні санкцый еўрапейскіх і якія шляхі паставак ёсць у Мінска? Ці магчыма ў такіх умовах на каліі зарабіць і ці вялікая верагоднасць таго, што Літва нацыяналізуе беларускія актывы ў порце Клайпеды? Як Лукашэнка карае “чырвоных дырэктараў” за невыкананне планаў і як выконваюцца планы па барацьбе з “дармаедамі”? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае аўтар і вядоўца праграмы “Оптымум” на канале “Белорусы и рынок”, эканамічны аглядальнік Андрэй Махоўскі. Праграма выходзіць раз на два тыдні.