“Рускі свет”: адкуль ён бярэцца ў галовах беларусаў нават за мяжой — эфір

Яўген Красулін

Яўген Красулін

Сваімі адказамі падчас першай пасля вызвалення прэс-канферэнцыі на пытанні пра вайну ва Украіне і ролю ў ёй Расіі Віктар Бабарыка і Марыя Калеснікава ўзарвалі палітызаваны сегмент сацыяльных сетак. Многіх абурылі ўхілістыя адказы беларускіх палітвязняў. Маўляў, у гэтых людзей як быў да 2020 года “рускі свет” у галовах, так і ёсць ён там па сёння. Адныя кажуць: калі паглядзець на вынікі апытання, агучаныя днямі Рыгорам Астапеням, то ці варта такой пазіцыі здзіўляцца. Чуваць і іншае: маўляў, не чапляйцеся да людзей, якія толькі што вырваліся з пекла, дайце ім агледзецца.

Што ж на самой справе гэта такое — “рускі свет" у галовах беларусаў і адкуль ён там узяўся? Наколькі трывала ён у галовах пэўнай часткі беларусаў захрас і якія ў яго перспектывы ў будучым? Ці варта палітыкам арыентавацца ў сваіх выказваннях на гэты "рускі свет" і ці ёсць у такіх палітыкаў будучыня? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з кандыдатам гістарычных навук, аглядальнікам Яўгенам Красуліным у 16:00. Праграма выходзіць раз на два тыдні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.