Колькі беларусаў прызналі “пагрозай нацбяспекі” ў Польшчы
Памежная служба / Strazgraniczna.pl
Польская памежная служба падзялілася з Еўрарадыё звесткамі, колькі грамадзян Беларусі ад пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне ў 2022 годзе атрымалі рашэнне пра абавязак вярнуцца “з меркаванняў нацыянальнай абароны або бяспекі, або аховы грамадскай бяспекі і парадку, або інтарэсаў Рэспублікі Польшча”. Такое рашэнне выдаецца ў адпаведнасці з пунктам 1.9 артыкула 302 Закона “Аб замежніках”ад 12 снежня 2013 года.
На пытанне, пра якія менавіта выпадкі вядзецца гаворка і па якіх крытэрах польскія ўлады прымаюць рашэнне, Памежная служба адказала, што не можа даць такую інфармацыю.